гродзенскі абласны тэлеканал From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гродна Плюс» (Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс») — гродзенскі абласны тэлеканал.[1] Асноўны напрамак канала — інфармаванне жыхароў горада аб усіх найбольш важных падзеях у палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці абласнога цэнтра і рэгіёна, прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны горада Гродна, выхаванне духоўнасці і зварот да агульнапрызнаных чалавечых каштоўнасцяў, правядзенне дзяржаўнай палітыкі.
Гродна Плюс | |
---|---|
Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» | |
Краіна | Беларусь |
Зона вяшчання | Гродзенская вобласць |
Мова вяшчання |
беларуская руская |
Цэнтр кіравання | Гродна |
Дата пачатку вяшчання | 8 лютага 2008 |
Уладальнік | Гродзенскі гарвыканкам |
Кіраўнікі | Сяргей Генадзевіч Мазайла |
Сайт | grodnoplustv.by |
Заснаваны Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам 8 лютага 2008 года, як рэдакцыя гарадскога тэлебачання. Першым кіраўніком стаў Аляксандр Іосіфавіч Ласмінскі. У 2012 годзе рэдакцыя ператворана ў ТВРК «Гродна Плюс». Тэставыя эксперыментальныя перадачы гродзенцы ўбачылі падчас VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур 12—14 чэрвеня 2008 года і свята, прысвечанага 880-годдзю Гродна 13 верасня 2008 года. Рэгулярнае вяшчанне пачалося з кастрычніка 2008 года. Праграмы «Гродна плюс» выходзяць у эфір на ўласным канале ў сетках кабельных аператараў Гродна і ў пакеце ZALA на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.[2]
15 кастрычніка 2012 года ўпершыню ў эфір выйшла радыёстанцыя MFM 105,0. З сакавіка 2016 года дырэктарам КУП «Тэлерадыёвяшчальны канал „Гродна Плюс“» стаў Мазайла Сяргей Генадзевіч. З красавіка 2016 года тэлеканал перайшоў на 16-гадзіннае вяшчанне, а з 6 жніўня 2016 года пачаў працу ў HD-фармаце. У верасні з’явіўся яшчэ адзін напрамак дзейнасці — выйшаў у свет першы нумар часопіса «Гродна». У кастрычніку 2016 года тэлеканал «Гродна Плюс» стаў кругласутачным. А з 1 лістапада пачалося вяшчанне ў пакеце ZALA на канале 24.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.