Нёман (абутковая фабрыка)
беларуская кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «Гро́дзенская абутко́вая фа́брыка „Нё́ман“» — беларуская кампанія па вытворчасці абутку, якая размешчана ў Гродна.[1]
Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман» | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1947 |
Ранейшыя назвы |
Гродзенская абутковая фабрыка №1 Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Нёман» закрытае акцыянернае таварыства «Гроднообувь» |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гродна |
Ключавыя постаці | Аляксандр Георгіевіч Русанаў |
Галіна | лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | абутак |
Колькасць супрацоўнікаў | 3849 |
Матчына кампанія | канцэрн «Беллегпром» |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Гісторыя
Вытокі стварэння прадпрыемства ставяцца да фабрыкі фабрыканта Рэзнікава, якая была размешчана да верасня 1939 года ў правабярэжнай асноўнай частцы горада Гродна ў трохпавярховым цагляным будынку. На фабрыцы вырабляліся жаночыя сумкі, партфелі, нататнікі, працавала пераплетная майстэрня. Калі Заходняя Беларусь уз’ядналася з Усходняй, фабрыку Рэзнікава нацыяналізавалі і пераабсталявалі ў абутковую фабрыку, дзе пашывалась жаночы і дзіцячы абутак ручнога пашыву з выпускам 100 пар абутку ў дзень. Пасля вайны былі адноўлены 1 і 2 паверхі фабрыкі, першы паверх выкарыстоўваўся пад склад абсталявання, якое прыбывала для фабрыкі, а на другім быў адкрыты рантава-пашывачны цэх, які служыў і вучэбна-вытворчай базай для абутнікоў. 10 ліпеня 1947 года Пастановай Урада Беларусі фабрыка ўступіла ў строй дзеючых прадпрыемстваў, атрымала афіцыйную назву «Гродзенская абутковая фабрыка №1» і ў 1949 годзе выпуск абутку склаў ужо 416 270 пар. У 1953 годзе да фабрыкі далучылась невялікае прадпрыемства, якое выпускала абутак па індывідуальным заказах — Гродзенская абутковая фабрыка № 2 і ў 1960 годзе выпуск абутку склаў 1 230 000 пар.
Напярэдадні 1962 года гарадзенскія абутнікі атрымалі новы будынак па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 95. Першым быў пушчаны паток мужчынскі мадэльнай абутку. А з красавіка 1963 года фабрыка стала называцца «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“». У 1969 годзе фабрыка ўпершыню дэманструе ўзоры абутку на міжнароднай выставе «Абутак-69» у Маскве. У 1971 годзе на фабрыцы было выраблена 7 140 800 пар абутку, а колькасць работнікаў складала 3849 чалавек. Так утварылася Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Нёман». У 1976 годзе ў склад прадпрыемства ўвайшла Брэсцкая абутковая фабрыка, будынак якой быў размешчаны ў Брэсце, па вуліцы Дзяржынскага, 41. Брэсцкая абутковая фабрыка спецыялізавалася на выпуску абутку камфортнага для людзей сталага ўзросту. У 1991 годзе Гродзенская абутковая фабрыка рэарганізавана ў калектыўнае прадпрыемства. У 1993 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў закрытае акцыянернае таварыства «Гроднообувь», а са студзеня 1994 года рашэннем гарвыканкама горада Гродна, прадпрыемства ператворанае ў адкрытае акцыянернае таварыства, і з красавіка 1997 года вярнулася да свайго ранейшага назве «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“».
Зноскі
- Гродненская обувная фабрика «Неман», ОАО Концерн «Беллегпром» (руск.)(недаступная спасылка). 1info. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 21 верасня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.