Графы Шампані — умоўная назва для ўсіх кіраўнікоў, якія кіравалі Шампанскім рэгіёнам з 950 па 1316 гг. Уласна графства Шампань утварылася з графства Труа[1] у канцы XI стагоддзя і Гуга I Шампанскі быў першым, хто афіцыйна выкарыстоўваў тытул "Графа Шампані". Калі Людовік X стаў каралём Францыі ў 1314 годзе, Шампань стала часткай каронных уладанняў. Тытулярныя графы Шампані таксама атрымлівалі ў спадчыну званне сенешаля Францыі.

Thumb
Герб графаў Шампані

Графы і герцагі Шампані, Труа, Мо і Блуа

Герцагі Шампані

Першае згадванне пра герцагаў Шампані (ці Кампані) знаходзім ужо ў часы меравінгскага і каралінгскага кіравання. Мяркуючы па якія дайшлі да нас даным, герцагства было, відаць, створана на аснове аб'яднання Рэймса, Шалона-сюр-Марн, Лана і Труа (гарадоў і прылеглых тэрыторый). У канцы VII і пачатку VIII стагоддзяў кантроль над Шампанню апынуўся ў руках Піпінідаў: спачатку Трайня, сына Піпіна Герыстальскага, а затым яго сына Арнульфа.

  • Луп
  • Вінтрон
  • Ваймар
  • Дрога (690-708)
  • Грымаальд II Малодшы (708-714)
  • Арнульф

Графы Мо і Труа

Графы Труа
Графы Мо
Графы Труа і Мо
  • Роберт I (Роберт II у Труа), (956967)
  • Герберт II (Герберт III у Мо), (967995)
  • Эцьен I (9951022)
  • Эд (Эд I у Мо і Эд III у Труа (10221037), таксама граф Блуа
  • Эцьен II (10371048)
  • Эд (Эд II у Мо і Эд IV у Труа) (10481066)
  • Цібо I (10661089), таксама граф Блуа
Графы Труа
Графы Мо і Блуа
  • Эцьен III Анры (10891102), таксама граф Блуа
  • Цібо II (11021151), таксама граф Блуа, у Шампані з 1125

Графы Шампані

Зноскі

  1. Быў аб'яднаны шэраг уладанняў, у тым ліку графства Мо. Была прадпрынята спроба ўключыць і графства Рэймс, але архібіскупы Рэймса не далі гэтага зрабіць, і феадальная Шампань абмежавалася поўднем сучаснай правінцыі Шампань.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.