Градзірня (цеплазабеспячэнне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Градзірня (ням.: gradieren — згушчаць саляны раствор; першапачаткова градзірні служылі для здабычы солі выпарваннем) — збудаванне для астуджэння вялікай колькасці вады накіраваным патокам атмасфернага паветра. Часам градзірні называюць таксама ахаладжальныя вежамі (англ.: cooling tower).
У цяперашні час градзірні ў асноўным прымяняюцца ў сістэмах абаротнага водазабеспячэння для астуджэння цеплаабменных апаратаў (як правіла, на цеплавых электрастанцыях, ЦЭЦ, АЭС). У грамадзянскім будаўніцтве градзірні выкарыстоўваюцца пры кандыцыянаванні паветра, напрыклад, для астуджэння кандэнсатараў халадзільных установак, астуджэння аварыйных электрагенератараў. У прамысловасці градзірні выкарыстоўваюцца для астуджэння халадзільных машын, машын-фармоўшчыкаў пластмас, пры хімічнай ачыстцы рэчываў.
Працэс астуджэння адбываецца праз выпарэння часткі вады пры сцяканні яе тонкай плёнкай або кроплямі па спецыяльным абрашальніку, уздоўж якога, ў процілеглым руху вады кірунку, падаецца струмень паветра (вентылятарныя градзірні), а ў выпадку з эжэкцыйнымі градзірнямі астуджэнне адбываецца з дапамогай створанага асяроддзя, набліжанага да ўмоў вакума адмысловымі фарсункамі (кожная з якіх забяспечвае плошчу цепламасаабмена — 450 м² на 1 м³ прапампоўванай вадкасці) і асаблівасцямі канструкцыі. Пры выпарэнні 1% вады, тэмпература рэшткавай масы паніжаецца на 5,48 °C, а ў выпадку з апісаным эжэкцыйным прынцыпам астуджэння — тэмпература паніжаецца на 7,23 °C.
Як правіла, градзірні выкарыстоўваюць там, дзе няма магчымасці выкарыстоўваць для астуджэння вялікія вадаёмы. Простай і таннай альтэрнатывай градзірні з'яўляюцца брызгальные басейны, дзе вада астуджаецца простым распыленнем.