![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Kasta_tomb_2.png/640px-Kasta_tomb_2.png&w=640&q=50)
Грабніца ў Амфіпалісе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грабніца ў Амфіпалісе, або Грабніца Каста (грэч. Τύμβος Καστά) — старажытнамакедонская грабніца, выяўленая ў 2012 годзе ў Амфіпалісе, Цэнтральная Македонія, на поўначы Грэцыі, якая з'яўляецца найбуйнейшым старажытным пахаваннем на тэрыторыі Грэцыі. Грабніца ў 10 разоў большая па памеры, чым магіла Філіпа II, бацькі Аляксандра Македонскага, у Вергіне. Пахавальны комплекс датуецца 325—300 гг. да н.э. і, верагодна, была пабудавана вядомым архітэктарам Дынакратам[1], які праектаваў Александрыю ў Егіпце, а таксама пахавальны катафалк для Гефестыёна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dd/Kasta_tomb_2.png/640px-Kasta_tomb_2.png)
Месца археалагічных раскопак узята пад кругласутачную ахову паліцыі. Улічваючы важнасць знаходак, улады Цэнтральнай Македоніі пачалі неабходныя працэдуры для ўключэння грабніцы ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[2]. Важнае палітычнае значэнне надаюць знаходках і грэчаскія палітыкі. 12 жніўня 2014 года на раскопкі прыбыў прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас разам са сваёй жонкай Георгіяй і міністрам культуры Костас Тасуласам. Яны наведалі ўзгорак Каста і правялі экскурсію на месцы раскопак[3]. Паводле слоў міністра культуры спадара Тасуласа знаходка нагадала ўсім, што Грэцыя — калыска непераўзыдзенай цывілізацыі і краіна, якая заслугоўвае, з такім унікальным культурным капіталам і сучаснымі дасягненнямі, вяртання да прагрэсу і росквіту[4][5].
Каму належыць грабніца з'яўляецца самай вялікай загадкай на дадзены момант (21 верасня 2014 г.), адказ, магчыма, будзе атрыманы з завяршэннем раскопак.