Готліб Даймлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Готліб Вільгельм Даймлер (ням.: Gottlieb Wilhelm Daimler); уласна Доймлер (Däumler; 17 сакавіка 1834, Шорндорф - 6 сакавіка 1900, Канштат пад Штутгартам) — нямецкі інжынер, канструктар і прамысловец. Разам са сваім бізнес-партнёрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэння малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўстаноўкі на любое рухомае прыстасаванне. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бензінавых рухавікоў, які памясцілі на двухколавы сродак пад назвай ням.: Reitwagen[3] — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіннік» з-за яго падабенства да старых гадзіннікаў з маятнікам.
Готліб Даймлер | |
---|---|
ням.: Gottlieb Daimler | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1834(1834-03-17)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 сакавіка 1900(1900-03-06)[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Жонка | Emma Daimler[d] і Lina Schwend[d] |
Дзеці | Paul Daimler[d] і Adolf Daimler[d] |
Род дзейнасці | інжынер, вынаходнік, прамысловец, прадпрымальнік |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1890 годзе партнёры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль прадалі ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад спраў, але па вяртанні адбыўся канфлікт з іншымі акцыянерамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з кампаніі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненне з кампаніяй Карла Бенца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назвай Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.