![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Mt_Saint_Elias%252C_South_Central_Alaska.jpg/640px-Mt_Saint_Elias%252C_South_Central_Alaska.jpg&w=640&q=50)
Горы Святога Ільі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горы Свято́га Ільі́[1] (англ.: Saint Elias Mountains) — горны хрыбет у сістэме Кардыльераў, у Канадзе і Алясцы. На паўночным захадзе сыходзіцца з гарамі Урангеля, на захадзе — з гарамі Чугач.
Хуткія факты Горы Святога Ільі, Краіны ...
Горы Святога Ільі | |
---|---|
![]() Від на гару Святога Ільі | |
Краіны | |
Рэгіёны | Аляска, Юкан, Брытанская Калумбія |
Плошча | 76 947 км² |
Даўжыня | 424 км |
Шырыня | 451 км |
Найвышэйшая вяршыня | Логан |
Вышыня | 5959 м |
![]() |
Закрыць
Даўжыня 550 км. Вышыня да 5959 м — гара Логан. Вышэйшыя пікі Канады з’яўляюцца часткай хрыбта. Хрыбет складзены галоўным чынам асадкавымі пародамі. Значнае абледзяненне. Унізе схілы пакрытыя іглічнымі лясамі.