![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Isla_Gordon.jpg/640px-Isla_Gordon.jpg&w=640&q=50)
Гордан (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гордан.
Гордан (ісп.: Gordon) — востраў у паўночнай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча — 591 км². Сталага насельніцтва няма.
Хуткія факты Гордан, Характарыстыкі ...
Гордан | |
---|---|
ісп. Gordon | |
![]() Выгляд з заліва Бігль | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 591 км² |
Размяшчэнне | |
54°58′00″ пд. ш. 69°35′00″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вогненная Зямля |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Закрыць
Востраў Гордан месціцца на поўдзень ад вострава Вогненная Зямля, аддзелены ад яго пралівам Бігля. Даўжыня — 53 км. Найбольшая шырыня — 19,5 км. Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт — 1548 м. Берагі перарэзаны глыбокімі залівамі і фіёрдамі.
У мінулым востраў перыядычна наведвалі плямёны яганаў і кавескар. Тут яны здабывалі пірыт. У нашы дні Гордан з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Альберта дэ Агасціні.