Горан Іванішавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горан Іванішавіч (харв.: Goran Ivanišević; 13 верасня 1971) — былы прафесійны харвацкі тэнісіст. Пераможца Уімблдана 2001 года. Член зборнай Харватыі, якая атрымала перамогу на Кубку Дэвіса 2005 года. Уладальнік двух бронзавых медалёў Алімпійскіх гульняў 1992 года (у адзіночным і парным разрадах з Горанам Прпічам). У 1994 годзе займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар’еры.
Нарадзіўся |
13 верасня 1971(1971-09-13) (52 гады) Спліт, Харватыя |
---|---|
Грамадзянства | Харватыя |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 193 см |
Вага | 82 кг |
Прафесійная кар’ера | 1988–2004 |
Вядучая рука | левая (двухручны бэкхэнд) |
Трэнер(ы) | |
Прызавыя грошы | $19,878,007 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 599–333 (64.27%) |
Тытулы | 22 |
Найвышэйшы рэйтынг | 2 (4 ліпеня 1994) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | чвэрцьфінал (1989, 1994, 1997) |
Францыя | чвэрцьфінал (1990, 1992, 1994) |
Уімблдан | перамога (2001) |
ЗША | паўфінал (1996) |
Іншыя турніры | |
Фінал ATP | паўфінал (1992, 1993, 1996) |
Кубак Вялікага Шлема | перамога (1995) |
Алімпійскія гульні | Бронзавы медаль (1992) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 263–226 (53.78%) |
Тытулы | 9 |
Найвышэйшы рэйтынг | 20 (6 студзеня 1992) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/16 фіналу (1990, 1994) |
Францыя | фінал (1990, 1999) |
Уімблдан | 1/8 фіналу (1989, 1993) |
ЗША | чвэрцьфінал (1997) |
Іншыя турніры | |
Алімпійскія гульні | Бронзавы медаль (1992) |
Кубак Дэвіса | перамога (2005) |
Кубак Хопмана | перамога (1996) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Завяршыў выступы |
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1988 годзе ў 16-гадовым узросце. За 16 гадоў выступаў выйграў 22 турніры ATP у адзіночным разрадзе і 9 — у парным, стаўшы самым паспяховым харвацкім тэнісістам у гісторыі. Апроч перамогі на Уімблдане ў 2001 годзе, тры разы гуляў у фіналах гэтага турніру (1992, 1994 і 1998) і два разы ў паўфіналах (1990 і 1995), а таксама ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША ў 1996 годзе. Абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры пасля паразы ў трэцім крузе Уімблдана 2004 года. Пасля завяршэння кар’еры час ад часу выступаў у ветэранскім туры чэмпіёнаў ATP (англ.: ATP Champions Tour).
Застаецца адным з самых вядомых і папулярных харвацкіх спартсменаў у свеце. Гэтаму паспрыялі і яго часам нетрадыцыйныя паводзіны на прэс-канферэнцыях і шматлікіх мерапрыемствах за межамі тэніса, напрыклад удзел у таварыскім матчы футбольнай зборнай Харватыі з нагоды завяршэння кар’еры капітана зборнай Званіміра Бобана ў 2002 годзе. У 1992 годзе атрымаў дзяржаўную спартыўную ўзнагароду імя Франьі Бучара і пяць разоў станавіўся спартсменам года ў Харватыі па версіі папулярнай газеты «Sportske novosti».