Вашынгтон
горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вашынгто́н (англ.: Washington, D.C.) — горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйная назва — акру́га Калу́мбія, з’яўляецца самастойнай тэрыторыяй, якая не ўваходзіць ні ў адзін са штатаў. Горад быў заснаваны ў 1791 годзе і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона, першага амерыканскага прэзідэнта. З 1871 года Вашынгтон разам з Джорджтаўнам і шэрагам іншых абласцей аб’яднаны ў федэральную акругу Калумбія (англ.: District of Columbia, скарочана D.C.), межы якой супадаюць з горадам, таму амерыканцы, каб не блытаць горад з аднайменным штатам на паўночным захадзе краіны, у гутарковай мове звычайна завуць горад «Дзі-Сі» ці «Вашынгтон Дзі-Сі».
Горад
Вашынгтон
Washington (District of Columbia)
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Патомак, мяжуе са штатам Вірджынія на паўднёвым захадзе і штатам Мэрыленд з усіх іншых бакоў. Насельніцтва горада з-за прыезду жыхароў прыгараднай зоны падчас працоўнага тыдня павялічваецца да аднаго мільёна. Насельніцтва вашынгтонскай агламерацыі (англ.) (бел., часткай якой з’яўляецца горад, складае 5,4 млн чалавек; па гэтым паказчыку агламерацыя займае восьмае месца ў краіне[3].
У Вашынгтоне знаходзяцца галоўныя прадстаўніцтвы ўсіх трох галін федэральнай улады, уключаючы рэзідэнцыю Прэзідэнта ЗША ў Белым доме, а таксама мноства помнікаў і музеяў агульнанацыянальнага значэння. У горадзе размяшчаюцца штаб-кватэры Сусветнага банка, Міжнароднага валютнага фонду, Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, Міжамерыканскага банка развіцця, Панамерыканскай арганізацыі аховы здароўя (англ.) (бел..
Вашынгтонам кіруе муніцыпальны савет з 13 чалавек на чале з мэрам. Аднак Кангрэс ЗША мае вярхоўную ўладу над горадам і можа адмяняць законы, прынятыя саветам. Таму жыхары горада маюць менш правоў у самакіраванні, чым жыхары штатаў. У акругі ёсць дэлегат у Палаце прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса, які не мае права голасу, але няма сваіх прадстаўнікоў у Сенаце. Да ратыфікацыі дваццаць трэцяй папраўкі да Канстытуцыі ЗША ў 1961 годзе жыхары акругі таксама не мелі права голасу на прэзідэнцкіх выбарах (англ.) (бел..
Дэвіз горада: лац.: Justitia Omnibus (англ.: Justice for All, Правасуддзе для ўсіх).