адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́мельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гомель.
Гомельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 40 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 242 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Багародзіцкае, Далёкія, Емяльянікі, Рыбакі і Спашчына)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскага сельсавета 22 населеныя пункты[2]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завозерскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 658 чалавек[4], з іх 91,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,2 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 1242 чалавекі[6].
У склад Гомельскага сельсавета ўваходзяць 40 населеных пунктаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.