вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́лдзішкі[1] (трансліт.: Holdziški, руск.: Голдишки) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрынскага сельсавета.
Вёска
Голдзішкі
|
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Навадворскага сельсавета[2].
Ранейшая назва "Гаўдзішкі" (на даваенных польскіх картах яшчэ "Gaudziszki", на дарэвалюцыйных расійскіх — "Говдишки").
Назва ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя тыпу Gaudys (> Гаўдзіс > Гоўдзь). Аснова Gaud- таксама ў двухасноўным імені Каргаўд (Kar-gaud'as), ад якога назва Каргаўды ў Воранаўскім раёне.
Аснова Gaud- звязаная з літоўскім gauti "здабываць, атрымліваць", gaudyti "лавіць, здабываць" і ў іменніку несла значэнне здабыцця ваеннай здабычы[3]. Гэтая ж аснова была ў імені Гаўдзіманта, якое насіла дачка князя Трайдзеня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.