From Wikipedia, the free encyclopedia
Глікахолевая кіслата — крышталічнае рэчыва, якое плавіцца пры тэмпературы 132—134 °C. Эмпірычная формула — C26H43NO6. Адносіцца да жоўцевых кіслот. Сустракаецца ў выглядзе натрыевай солі ў жоўці, асабліва бычынай. Падобна гіпуравай кіслаце, са шчолачамі яна распадаецца і ўтварае глікаколь, а замест бензойнай — холевую кіслату.[1]
Глікахолевая кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₆H₄₃NO₆ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 207-494-9 |
SMILES | |
ChemSpider |
Глікахолевая кіслата выдзелена ў 1824 годзе з жоўці нямецкім хімікам Леапольдам Гмеліным (1788—1853).
Утвараецца ў печані чалавека і некаторых жывёл, як злучэнне (кан’югат) холевай кіслаты і гліцыну і таму адносіцца да так званых парных кіслот. Акрамя гліцыну холевая кіслата таксама кан’югуе з таўрынам, у выніку чаго ўзнікае іншая парная кіслата — таўрахолевая.
У кішэчніку глікахолевая кіслата эмульгуе тлушчы, актывуючы ліпазу і стымулюючы ўсмоктванне свабодных тлустых кіслот. Да 90-95 % глікахолевай кіслаты (у выглядзе холевай кіслаты і іншых злучэнняў) усмоктваецца ў кішэчніку ў кроў і па варотнай вене назад трапляе ў печань, дзе холевая кіслата пераносіцца з крыві ў жоўць і зноў кан’югуецца з гліцынам і таўрынам. На працягу сутак так званая кішэчна-пячоначная цыркуляцыя жоўцевых кіслот адбываецца да 10 разоў.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.