Глорыя (аптычная з’ява)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глорыя — аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе каляровых кольцаў вакол ценю назіральніка (ці прадмета, што знаходзіцца каля яго), калі цень падае на воблака або слой туману. Часта назіраецца ў гарах (калі воблака знаходзіцца ніжэй назіральніка) ці ў час палётаў над воблакамі. Абумоўлена дыфракцыяй святла на кроплях вады. Колеры ў глорыі: унутры блакітны, звонку чырвоны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Glory%2C_spectre.jpg/640px-Glory%2C_spectre.jpg)