Глобен-Арэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глобен-Арэна (шведск.: Globen) — спартыўная арэна ў Стакгольме, Швецыя. Найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў.
Глобен-Арэна | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Стакгольм, Швецыя |
Адкрыты | 1989 |
Архітэктар | Berg Arkitektkontor[d] |
Уладальнік | SGA Fastigheter[d] і Ericsson |
Хатняя каманда | Зборная Швецыі па хакеі з шайбай |
Умяшчальнасць |
13 850 (хакей) 16 000 (канцэрт) 13 000 (кінатэатр) 3 500 (банкет) [1] |
Сайт | aviciiarena.se (англ.) (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэна прымала чэмпіянаты Еўропы па валейболу (1989), баскетболу (2003), гандболу (2002); чэмпіянаты свету па хакеі (1989, 1995, 2012, 2013); Кубак свету па хакеі з шайбай (1996, 2004), а таксама конкурс песні «Еўрабачанне» (2000) і Melodifestivalen (1989, 2002-2012). Штогод праходзіць Гран-пры Стакгольма па лёгкай атлетыцы.
На Глобен-Арэне працуе турыстычны атракцыён, дзе ў шкляной гандоле SkyView можна падняцца на самы верх сферычнага будынка, адкуль адкрываецца від на шведскую сталіцу.
Глобен-Арэна з'яўляецца цэнтрам мадэлі Шведскай сонечнай сістэмы, размешчанай па тэрыторыі Швецыі і імітуе сабой Сонца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.