![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/03_-_Ducatus_Urbini_Nova_Et_Exacta_Descriptio%252C_1606_-_Giovanni_Battista_Urints.jpg/640px-03_-_Ducatus_Urbini_Nova_Et_Exacta_Descriptio%252C_1606_-_Giovanni_Battista_Urints.jpg&w=640&q=50)
Герцагства Урбіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Урбіна (італ.: Ducato di Urbino) — дзяржава, якая існавала ў Марке ў эпоху Рэнесансу. Размяшчалася паміж Фларэнційскай рэспублікай і Адрыятычным морам, на поўдні межавала з папскімі ўладаннямі.
Хуткія факты Герцагства Урбіна, > 1443 — 1631 ...
Гістарычная дзяржава | |||
Герцагства Урбіна | |||
---|---|---|---|
Ducato di Urbino | |||
|
|||
![]() Герцагства Урбіна ў 1606 годзе |
|||
1443 — 1631
|
|||
Сталіца |
Урбіна (1443-1523) Пезара (1523-1631) |
||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||
Рэлігія | Каталіцтва | ||
![]() |
Закрыць
Тытул «графаў Урбіна» быў падараваны прадстаўнікам роду Монтэфельтра імператарам Фрыдрыхам II у 1213 годзе. У 1443 годзе Адантоніа да Монтэфельтра атрымаў ад Папы Яўгена IV герцагскі тытул. Пасля згасання роду Монтэфельтра напачатку XVI стагоддзя герцагства перайшло да іх сваякоў, дэла Роверэ.
У 1625 годзе Папа Урбан VIII анексаваў герцагства, зрабіўшы яго правінцыяй Папскай вобласці.