![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/Flag_of_the_Duchy_of_Lucca.svg/langbe-640px-Flag_of_the_Duchy_of_Lucca.svg.png&w=640&q=50)
Герцагства Лука
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Лука (італ.: Ducato di Lucca) — дзяржава, якая існавала на Італьянскім паўвостраве ў першай палове XIX стагоддзя.
Герцагства | |||||
Герцагства Лука | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ducato di Lucca | |||||
|
|||||
![]() |
|||||
1815 — 1847
|
|||||
Сталіца | Лука | ||||
Мова(ы) | Італьянская мова | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Грашовая адзінка | Лукская ліра | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
![]() |
У 1815 годзе Венскі кангрэс вырашыў перадаць жонцы Напалеона Марыі-Луізе Аўстрыйскай (дачцэ аўстрыйскага імператара) Пармскае герцагства. Да напалеонаўскага заваявання герцагства належала пармскім Бурбонам, таму для кампенсавання гэтай страты для іх было створана герцагства Лука.
У 1817 годзе герцагіняй Лукскай стала Марыя-Луіза Іспанская (былая каралева Этрурыі). У 1824 годзе яна сканала, і трон герцагства перайшоў да яе сына Карла, які таксама з’яўляўся спадчыннікам пармскага трона. У 1847 годзе, калі сканала Марыя-Луіза Аўстрыйская, Карл стаў герцагам Пармскім, а герцагства Лука ўвайшло ў склад Вялікага Герцагства Тасканскага.