![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/Herzegovina_location_map_simple.svg/langbe-640px-Herzegovina_location_map_simple.svg.png&w=640&q=50)
Герцагавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагаві́на (харв.: Hercegovina; сербск.: Херцеговина) — гістарычная вобласць на Балканах, частка сучаснай дзяржавы Боснія і Герцагавіна. Плошча Герцагавіны складае каля 11,4 тысяч км², гэта значыць каля 20 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Астатнія 80 % займае Боснія на поўнач. Мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай афіцыйна не ўсталявана, але звычайна праводзіцца па Іван-Планіне. Галоўным горадам Герцагавіны лічыцца Мостар.
Герцагавіна | |
---|---|
сербск.: Херцеговина | |
Названа ад | Сцепан Вукчыч Касача і Herzog[d] |
Этнахаронім | hersegovasce |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Плошча |
|
![]() | |
Геаграфія тэмы | geography of Herzegovina[d] |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Hercegovina.jpg/320px-Hercegovina.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Mapa_c.k._garnizonow_%28Landwehra%29_1898.jpg/640px-Mapa_c.k._garnizonow_%28Landwehra%29_1898.jpg)
Абедзве вобласці былі цесна звязаны з Сярэднявечча, і часта назва Боснія ўжываецца для абазначэння Босніі і Герцагавіны разам. Назва Боснія і Герцагавіна з'явілася толькі ў канцы асманскага кіравання.
Назва «Герцагавіна» азначае «Зямля герцага» і названа так у гонар Стэфана Вукшыча Косачы, які насіў тытул герцага (1448) і аб'яднаў землі сучаснай Герцагавіны пад сваім кіраваннем. Герцагавіна мяжуе з Босніяй на поўначы, Чарнагорыяй на ўсходзе, Харватыяй на захадзе, паўэксклавам Харватыі (Дуброўнік) на поўдні, а таксама мае выхад да Адрыятычнага мора працягласцю 8 км у раёне пасёлка Неўм.