![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Medal_Hero_of_Belarus.svg/langbe-640px-Medal_Hero_of_Belarus.svg.png&w=640&q=50)
Герой Беларусі
Найвышэйшая ступень адрознення ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Геро́й Белару́сі — найвышэйшая ступень адрознення ў Рэспубліцы Беларусь.
Хуткія факты Герой Беларусі, Арыгінальная назва ...
Герой Беларусі | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Герой Беларусі | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | званне | ||
Каму ўручаецца | грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства | ||
Падставы ўзнагароджання | за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь | ||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 года | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 21 лістапада 1996 года | ||
Колькасць | 14 (2024) | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | золата 585 пробы | ||
Вага | 19 грам | ||
Памеры | дыяметр — 33 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Айчыны | ||
![]() |
Закрыць
Заснавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 года[1]. Затым дадзеная Пастанова заменена Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З[2]. Прысвойваецца указам Прэзідэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам[2]. Медаль вырабляецца ў г. Гомель (завод «Ювелір», філіял гомельскага вытворчага аб’яднання «Крышталь»[3]).
Званне «Герой Беларусі» прысвойваецца толькі адзін раз. Асобам, удастоеным звання «Герой Беларусі», уручаецца знак асаблівай адзнакі — медаль Героя Беларусі[2]. Гэта адзіная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, якая носіцца толькі цалкам: нашэнне асобна стужкі (на планцы) недапушчальнае.