![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Orna139-Hermen.png/640px-Orna139-Hermen.png&w=640&q=50)
Герма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герма (стар.-грэч.: ἔρμα) — чатырохгранны слуп, завершаны скульптурнай галавой, першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), затым іншых багоў (Вакха, Пана, фаўнаў), а з V стагоддзі да н.э. і партрэтнымі выявамі дзяржаўных дзеячаў, філосафаў і інш. Нярэдка да гермаў прыралялася з пярэдняга боку фал — эмблема ўрадлівасці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Orna139-Hermen.png/640px-Orna139-Hermen.png)
Служылі межавымі знакамі, паказальнікамі на дарогах і г. д. З пэўнага моманту, галоўным чынам з XVI стагоддзя, такія гермы сталі распаўсюджаным відам дэкаратыўнай і паркавай скульптуры.
У парках і садах XVIII стагоддзя — скульптурная выява ў выглядзе галавы ці бюста на чатырохграннай апоры.