![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Emblem_of_the_Estonian_SSR.svg/langbe-640px-Emblem_of_the_Estonian_SSR.svg.png&w=640&q=50)
Герб Эстонскай ССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Эстонскай ССР — дзяржаўны сімвал Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб ЭССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты 25 жніўня 1940 года пасля ўступу Эстоніі ў склад СССР. У артыкуле 116 Канстытуцыі Эстонскай ССР было сказана:
Дзяржаўны герб Эстонскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка ў прамянях узыходзячага сонца сярпа і молата, акружанага вянком, які складаецца злева — з іглічных галін і справа — з жытніх каласоў. Абедзве паловы вянка абвітыя чырвонай стужкай з надпісамі на эстонскай і русскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» і ніжэй «Eesti NSV». Наверсе герба знаходзіцца пяціканцовая зорка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/Emblem_of_the_Estonian_SSR.svg/640px-Emblem_of_the_Estonian_SSR.svg.png)
Герб з’яўляўся дзяржаўным сімвалам Эстоніі да выхаду яе са складу СССР 7 жніўня 1990 года.