![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Coat_of_arms_of_Croatia.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_Croatia.svg.png&w=640&q=50)
Герб Харватыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Харватыі ўяўляе сабой шчыт, на якім у шахматным парадку размешчана 25 чырвоных і белых квадратаў. Зверху шчыт упрыгожвае стылізаваная карона, якая складаецца з пяці звёнаў у выглядзе гістарычных гербаў Харватыі, Рэспублікі Дуброўнік, Істрыі, Далмацыі і Славоніі. Герб вядомы з часоў незалежнага Харвацкага каралеўства (XI стагоддзе).
Хуткія факты Герб Харватыі, Дэталі ...
Герб Харватыі | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Харватыя, Незалежная дзяржава Харватыя і Croatia in personal union with Hungary[d] |
Зацверджаны | 21 снежня 1990 |
Заснаванне | 21 снежня 1990 |
Іншыя элементы |
![]() герб Ілірыі ![]() герб Дуброўніка ![]() ![]() ![]() |
Закрыць
Паводле старадаўняй легенды, квадраты шахматнага поля ў гербе Харватыі з'явіліся не выпадкова. Аднойчы славянскі кіраўнік Светаслаў Сурынія (X стагоддзе) згуляў з венецыянскім дожам П'етра II партыю ў шахматы. Той, хто выйграе, атрымліваў права на валоданне гарадамі Далмаціі. Па выніках партыі гэта права дасталося Святаславу, што і дало падставу адлюстраваць шахматы на яго гербе.