From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Свіслачы — герб горада Свіслач Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Герб Свіслачы | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр з сярэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — фрагмент фасада будынка Свіслацкай гімназіі залатога колеру з сярэбранымі калонамі[1].
Ідэя герба горада Свіслач зыходзіла ад мясцовых уладаў, але была істотна дапрацавана з улікам патрабаванняў геральдыкі. Залаты зубр з сярэбранымі капытамі i рагамі сімвалізуе прыроднае багацце. Будынак славутай Свіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы герба, быў узведзены ў 1827 годзе, у ім размясцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.