From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Рэспублікі Алтай з'яўляецца сімвалам Рэспублікі Алтай. Прыняты Парламентам Рэспублікі 6 кастрычніка 1993 года.
Герб Рэспублікі Алтай уяўляе сабой сіне-блакітны круг, абрамлены вузкай палоскай залацістага колеру. Гэта знак вечнага сіняга неба Алтая. На сіне-блакітным фоне намаляваныя: у верхняй частцы круга трохгаловая вяршыня адной з найвысокіх гор Цэнтральнай Азіі — Бялухі — Юч Сюмера, сімвалізуючая прыгажосць і моц роднай зямлі (белага колеру); у цэнтры — белы грыфон — Кан-Кярэдэ з галавой і залацістымі крыламі птушкі і тулавішчам льва (плямы на тулавішчы залацістага колеру; грудзі, кіпцюры і плямы на нагах і кончык хваста чырвона-бэзавага колеру. Дзюба, асновы і канцы крылаў, пляма на шыі — чорныя), які ўвасабляе сабою святую сонечную птушку, якая беражэ супакой, мір, шчасце, багацце роднай зямлі, апякунку звяроў, птушак і прыроды; у ніжняй частцы круга — арнаментальны малюнак двух самых вялікіх рэк Алтая — Біі і Катуні з іх прытокамі; паміж імі трыножнік залацістага колеру — агмень — знак Радзімы, крэпасці і вечнасці роднай хаты; хвалістыя лініі пад трыножнікам — агменем — знак Цялецкага возера — Шастак-Келя. Арнаментальны малюнак рэк і Цялецкага возера бірузова-ізумруднага колеру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.