![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/Escudo_nacional_del_Per%25C3%25BA.svg/langbe-640px-Escudo_nacional_del_Per%25C3%25BA.svg.png&w=640&q=50)
Герб Перу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Перу — адзін з дзяржаўных сімвалаў Перу, прыняты 25 лютага 1825. У яго цэнтры намаляваны геральдычны шчыт з залатымі бакамі. Шчыт падзелены гарызантальнай лініяй, а ў верхнім полі падзелены яшчэ адной вертыкальнай. На першым полі на светла-блакітным фоне намалявана карычневая вікун'я, якая сімвалізуе фаўну Перу. Другое поле ўвасабляе флору краіны і змяшчае хіннае дрэва. У ніжнім чырвоным полі намаляваны залаты рог багацця, які азначае багацце прыродных рэсурсаў Перу. Над шчытом знаходзіцца лаўровы вянок, а па баках яго атачаюць два перуанскія сцягі і штандары.
Хуткія факты Герб Рэспублікі Перу, Версіі ...
Герб Рэспублікі Перу | |
---|---|
![]() |
|
Версіі | |
![]() Варыянт герба, адлюстраваны на дзяржаўным сцягу Перу |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Перу |
Зацверджаны | 25 лютага 1825 |
Заснаванне | 25 лютага 1825 |
Закрыць