Герб Оршы — герб горада Орша. Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 23 мая 2002 г. № 84[1].

Хуткія факты Герб Оршы, Дэталі ...
Герб Оршы
Thumb
Дэталі
Зацверджаны 23 мая 2002
Заснаванне 23 мая 2002
Закрыць

Апісанне

У блакітным поліі барочнага шчыта — срэбны крыж, ніжэй якога — залаты паўмесяц рагамі ўверх.

Гісторыя

У 1620 г. Орша атрымала магдэбургскае права і, адпаведна, герб. Кавалерскі крыж на ім сімвалізуе мужнасць, гераізм, адвагу. Паўмесяц — здавён вядомы сімвал Багародзіцы. Знак паўмесяца, скіраваны вострымі рожкамі ўверх, сімвалізуе наданне жыццю магчымасці вольнага распаўсюджвання і бясконцага развіцця, а таксама ахаванне гэтага жыцця ад уплыву згубных сіл. Гэты знак ёсць ні што іншае, як чаша Грааля, у якой захоўваецца эліксір жыцця.

Герб Оршы — адзін са старэйшых у рэспубліцы і належыць да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі. Афіцыйны статус атрымаў 23 мая 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 84.

Зноскі

  1. Маркевіч, М. На сесіі гарсавета дэпутатаў [зацверджаны праект Палажэння аб гербе і сцягу Оршы] / М. Маркевіч // Аршанская газета. — 2002. — 16 крас. — С. 2.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.