From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Міра — герб гарадскога пасёлка Міра. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2002 года № 87.
Герб Міра | |
---|---|
Дэталі | |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 10 чэрвеня 2002 |
Аўтарскі калектыў | |
М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык |
Іспанскі шчыт падзелены зубчастым поясам. У верхняй частцы ў залатым полі вырастае чорны арол у залатой графскай кароне, унізе ў чырвоным полі сцяны тры паралельныя бэлькі, якія звужаюцца ўніз.
Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 мая 2002 года № 344 і раённым Саветам дэпутатаў ад 30 мая 2002 года № 54. Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.
Зубчасты падзел герба ва ўмоўнай форме перадае зубчастыя сцены асноўнага архітэктурнага збудавання гарадскога пасёлка і сімвалізуе сабой у першую чаргу замак.
Таксама ў гербе адлюстравана спадчына двух магнацкіх родаў — Ільінічаў і Радзівілаў. У верхняй частцы гербавага поля размешчаны радзівілаўскі арол, у ніжняй — асноўны элемент герба Ільінічаў «Корчак» — тры паралельныя бэлькі, якія звужваюцца ўніз.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.