Герб Джэрсі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Джэрсі (англ.: Coat of arms of Jersey) — адзін з дзяржаўных сімвалаў брытанскага кароннага валодання Джэрсі. Быў падараваны востраву каралём Эдуардам I у 1279 годзе.
Герб Джэрсі ўяўляе сабой чырвоны шчыт, на якім намаляваны тры брытанскія львы. Адначасова нагадвае гербы Нармандыі, Англіі, Гернсі і Сарка. У 1981 годзе дададзены на сцяг Джэрсі.