Герб Вануату
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Вануату быў прыняты ў 1980 годзе пасля атрымання незалежнасці англа-французскім кандамініумам Новыя Гебрыды (ранейшая назва краіны).
Хуткія факты Герб Вануату, Дэталі ...
Закрыць
На гербе намаляваны меланезійскі ваяр ці правадыр з дзідай у руках, які стаіць перад вулканам. У ніжняй частцы герба размешчаны нацыянальны дэвіз краіны: «Long God yumi stana » (у перакладзе з мовы біслама «За Богам мы стаім»). Ззаду малюнка ваяра - дзяржаўная эмблема Вануату: дзве зялёныя лісціны сагоўніку, за якімі - сярэбраны вепруковы ікол.
Лісце сагоўніку сімвалізуюць мір, а вепруковы ікол - дабрабыт (у Вануату вяпрук - сімвал багацця). Дзяржаўны дэвіз краіны быў прыдуманы першым прэм'ер-міністрам Рэспублікі Вануату, англіканскім святаром Уолтэрам Ліні.