Гепатыт C — запаленне печані ў выніку заражэння вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэння ёсць выкарыстанне бруднай іголкі пры ўвядзенне наркотыка, нанясенні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыццёвую хваробу ў 85 % выпадкаў. Ёсць найбольш частай прычынай развіцця цырозу і раку печані.

Хуткія факты МКХ-10, МКБ-10-КМ ...
Закрыць

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе выкарыстанне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэнне прадухіляецца выкананнем касметолагамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засцярогі пры вышчыпванні броваў, іголкаўколванні  (англ.), манікюры, праколванні вушэй, расчэсванні валасоў вострым грэбнем, татуяванні і эпіляцыі.

Прычыны

Заражэнню спрыяе наяўнасць некалькіх палавых партнёраў і выкарыстанне бруднай прылады ў цырульні і касметычным салоне.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз пажаўценне бялкоў вачэй  (англ.), слабасць, павышаную стамляльнасць, боль у суставах і мышцах, высыпку на скуры і павышэнне тэмпературы. Адзначаюцца ірвота і страта апетыту[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q55345445'></a>
  3. Вольга Кулінковіч Гепатыт-невідзімка // Краіна здароўя. — 26 сакавіка 2011. — № 15 (251). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.