From Wikipedia, the free encyclopedia
Гепаднавірусы (Hepadnaviridae) — сямейства складаных ДНК-геномных вірусаў — паразітаў млекакормячых, птушак, паўзуноў.
Гепаднавірусы | ||||||||
Вірыёны віруса гепатыта В | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Hepadnaviridae | ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
VII: длДНК-АТ-вірусы | ||||||||
|
Вірыёны гепаднавірусаў чалавека маюць сферычную форму, памер 42 нм. Вірусная ДНК двухнітачная з дэфектам плюс-ніткі, асацыявана з сярэдзінным бялком і полімеразай. Капсід пабудаваны па кубаідальным тыпе і акружаны двухслойнай ліпіднай абалонкай, у якую ўбудаваны ў выглядзе выступаў HBs-антыген і бялкі пры S-вобласці. HBs-антыген часта выяўляецца ў свабодным стане ў крыві хворых і носьбітаў у форме нітачных або сферычных часцінак дыяметрам 16-25 нм. Выдзяляюць два варыянты гэтага антыгену. У складзе віруса гепатыту B ёсць таксама HBc-антыген, трывала звязаны з нуклеакапсідам, і HBe-антыген, таксама лакалізаваны ў нуклеакапсідзе, але выяўляецца і ў свабодным стане. Размнажэнне віруса адбываецца ў клетках печані па інтэгральным тыпе. Выклікае ў чалавека гепатыт B.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.