From Wikipedia, the free encyclopedia
Гео́ргіяс Васас Васіліу (грэч. Γιώργος Βασιλείου; 20 мая 1931, Фамагуста) — кіпрскі палітык, прэзідэнт Рэспублікі Кіпр з 28 лютага 1988 да 28 лютага 1993 года.
Георгіяс Васіліу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Γιώργος Βασιλείου[1] | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Спірас Кіпрыяну | ||||||
Пераемнік | Глафкас Клірыдыс | ||||||
Нараджэнне |
20 мая 1931[1][2] (93 гады) |
||||||
Жонка | Androula Vassiliou[d][4] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | Bachelor of Economics[d][1] і доктар эканамічных навук[1] | ||||||
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям'і ўрача і члена цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Кіпра, што прымаў удзел у Грамадзянскай вайне ў Грэцыі. Пасля гэтага сям'я жыла ў Будапешце (Венгерская Народная Рэспубліка), дзе Георгіяс Васіліу вучыўся ў Імрэ Надзя ва ўніверсітэце. У 1956 годзе, з-за паўстанні быў змушаны з'ехаць у Лондан, дзе завяршыў сваю адукацыю. У 1988 годзе, балатуючыся як незалежны кандыдат, перамог на прэзідэнцкіх выбарах Спіраса Кіпрыяну, а на наступных выбарах 1993 года прайграў Глафкасу Клірыдысу, пасля чаго заснаваў партыю Свабодны дэмакратычны рух. У 1996 годзе быў абраны старшынём партыі Аб'яднаныя дэмакраты. У 2001 годзе страціў месца ў парламенце, пасля таго, як у 2004 годзе план Кофі Анана (План Анана) па аб'яднанні Кіпра праваліўся на рэферэндуме, ён у 2005 годзе пайшоў у адстаўку з паста лідара партыі ў карысць Міхаліса Папапетру. У 1998—2003 гадах кіраваў перамовамі з Еўрапейскім Саюзам па ўступе Кіпра ў гэту арганізацыю. З 2008 года член Еўрапейскага савета па талерантнасці і ўзаемапавазе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.