![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25BE%25D0%25BD_%25D0%2593%25D0%25B5%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B3%25D0%25B8%25D0%25B9.jpg/640px-%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25BE%25D0%25BD_%25D0%2593%25D0%25B5%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25B3%25D0%25B8%25D0%25B9.jpg&w=640&q=50)
Георгій Апалонавіч Гапон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гео́ргій Апало́навіч Гапо́н (5 [17] лютага 1870, сяло Білыкы, Кабелякскі павет (руск.) (бел., Палтаўская губерня — 28 сакавіка (10 красавіка) 1906, Азеркі, Санкт-Пецярбургская губерня) — святар Рускай праваслаўнай царквы, палітычны дзеяч і прафсаюзны лідар (руск.) (бел., выбітны прамоўца і прапаведнік.
Георгій Апалонавіч Гапон | |
---|---|
руск.: Георгий Аполлонович Гапон | |
![]() Рускі святар і палітычны дзеяч Георгій Апалонавіч Гапон (1870—1906). | |
Дата нараджэння | 5 (17) лютага 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка (10 красавіка) 1906 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Асноўныя ідэі | трэд-юніянізм, сіндыкалізм (руск.) (бел.[1] |
Род дзейнасці | палітык, прафсаюзны дзеяч, святар |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Стваральнік і нязменны кіраўнік працоўнай арганізацыі «Сход рускіх фабрычна-завадскіх рабочых г. Санкт-Пецярбурга», арганізатар студзеньскай працоўнай забастоўкі і масавага шэсця (руск.) (бел. рабочых да цара 9 (22) студзеня 1905 года, што скончылася расстрэлам рабочых і паклала пачатак рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі. Пасля 9 студзеня 1905 года — дзеяч рускай рэвалюцыйнай эміграцыі, арганізатар Жэнеўскай міжпартыйнай канферэнцыі 1905 года (руск.) (бел., удзельнік няўдалай падрыхтоўкі ўзброенага паўстанні у Санкт-Пецярбургу з дапамогай зброі з парахода «Джон Графтан (руск.) (бел.», заснавальнік рэвалюцыйнай арганізацыі «Усерасійскі працоўны саюз». Пасля вяртання ў Расію ў кастрычніку-лістападзе 1905 года — кіраўнік адроджанага «Сходу рускіх фабрычна-завадскіх рабочых г. Санкт-Пецярбурга», саюзнік графа Вітэ, прыхільнік рэформаў (руск.) (бел., абвешчаных Маніфестам 17 кастрычніка, праціўнік узброеных метадаў змагання. У сакавіку 1906 года забіты ў Азерках групай баевікоў-эсэраў па вінавачанні ў супрацы з уладамі і здрадзе (руск.) (бел. рэвалюцыі.