From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрык Гросман (польск.: Henryk Grossmann; 14 красавіка 1881, Кракаў — 24 лістапада 1950, Лейпцыг) — польскі марксісцкі эканаміст.
Генрык Гросман | |
---|---|
Henryk Grossmann | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1881[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 лістапада 1950[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, гісторык эканомікі, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
Генрык Гросман нарадзіўся 14 красавіка 1881 года ў горадзе Кракаве ў сям’і шахтаўладальніка. Вучыўся ў Кракаўскім і Венскім універсітэтах. Разам з Карлам Радакам удзельнічаў у польскім сацыялістычным студэнцкім руху. У 1905 годзе выйшаў з Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі і Сілезіі-Цешына, стаўшы сакратаром і тэарэтыкам Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пасля вайны ўступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы.
У Вене займаўся пад кіраўніцтвам Карла Грунберга. Па яго запрашэнні працаваў у Інстытуце сацыяльных даследаванняў (Франкфурт-на-Майне); выкладаў у Варшаўскім і Лейпцыгскім універсітэтах. За некалькі месяцаў да біржавога краху 1929 года была выдадзена праца Гросмана «Закон накаплення і краху капіталістычнай сістэмы». У 1933 годзе эміграваў спачатку ў Францыю, затым у ЗША. З 1949 года прафесар эканомікі ў Лейпцыгскім універсітэце (Усходняя Германія).
Генрык Гросман памёр 24 лістапада 1950 года ў горадзе Лейпцыгу.
Перы Андэрсан лічыць, што можна гаварыць пра чыста польскую школу марксісцкай палітычнай эканоміі, у якую ўваходзяць Роза Люксембург, Наталля Машкоўска, Міхал Калецкі і Генрык Гросман[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.