Генерал роду войскаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генерал роду войскаў — чын і воінскае званне з указаннем роду войскаў (раней называліся роду зброі) ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў і краін.
Па рангу ў нямецкамоўных краінах генерал роду войскаў звычайна знаходзіцца вышэй чыну (звання) генерал-лейтэнанта і ніжэй чыну (звання) генерал-палкоўніка. У Расійскай імперыі звання генерал-палкоўніка не было, а ў СССР замест звання "генерал роду войскаў" існавала званне «маршал роду войскаў», якое было роўна генералу арміі (агульнавайсковаму) і вышэй генерал-палкоўніка.