Генерал-губернатар Сент-Кітса і Невіса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генерал-губернатар Сент-Кітса і Невіса (англ.: Governor-General of Saint Kitts and Nevis) — прадстаўнік манарха Сент-Кітса і Невіса (у наш час каралева Елізавета II). Паколькі каралева не можа знаходзіцца ва ўсіх Каралеўствах Садружнасці, яна прызначае прадстаўнікоў для выканання сваіх абавязкаў у якасці каралевы Сент-Кітса і Невіса. Генерал-губернатары нясуць адказнасць за прызначэнне прэм'ер-міністра, а таксама іншых міністраў урада пасля кансультацый з прэм'ер-міністрам.
Іншая назва найбуйнейшага ў краіне вострава Сент-Кітс, — Сент-Крыстафер (англ.: Saint Christopher), — раўнацэнна пры выкарыстанні ў найменні краіны або яе службовых асоб.