![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/Flag_of_the_Governor-General_of_India_%25281885%25E2%2580%25931947%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_the_Governor-General_of_India_%25281885%25E2%2580%25931947%2529.svg.png&w=640&q=50)
Генерал-губернатар Індыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генерал-губернатар Індыі (англ.: Governor-General of India)- кіраўнік Брытанскай калоніі Брытанскай Індыі. Першым генерал-губернатарам быў Уорэн Гасцінгс (1773-1785) і апошнімі — Арчыбальд Уэйвел (1943-1947) і Луіс Маўнтбатэн (1947).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/11/Flag_of_the_Governor-General_of_India_%281885%E2%80%931947%29.svg/320px-Flag_of_the_Governor-General_of_India_%281885%E2%80%931947%29.svg.png)
Пры стварэнні пасады ў 1773 годзе генерал-губернатару падпарадкоўваўся толькі калькуцкі форт Уільямс, над усімі іншымі ўладаннямі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі ён прадстаўляў толькі агульны нагляд. Правам назначэння і зрушення генерал-губернатара валодаў толькі савет дырэктараў кампаніі.
Пачыная з Уільяма Бенцінка (1833) генерал-губернатару пачала падчыняцца ўся Індыя, а яго паўнамоцтвы пачалі значна расці. Рэзідэнцыяй генерал-губернатара была Калькута. Пасля паўстання сіпаеў у 1858 гады каралева Вікторыя абвясціла сябе імператрыцай Індыі, а яе прадстаўнік стаў не толькі генерал-губернатарам, а яшчэ і віцэ-каралём. Права прызначэння губернатара было перададзена ад кампаніі манарху.
Пасля здабыцця ў 1947 годзе Індыяй незалежнасці тытул генерал-губернатара працягваў існаваць у Індыйскім Саюзе да 1950 года, у Пакістане - да 1956 года. У гэтыя гады Брытанскі манарх прызначаў генерал-губернатара па прадстаўленні кіраўніка Індыйскага (пакістанскага) урада. Першым генерал-губернатарам Пакістана быў Мухамад Алі Джына. Пасаду генерал-губернатара Індыі ў 1948 годзе атрымаў Чакраварці Раджагапалачарыі, які стаў яго апошнім уладальнікам.