Геаграфія Манака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манака размешчана на поўдні Еўропы на ўзбярэжжы Міжземнага мора каля французскага Блакітнага Берага ў 20 км на паўночны ўсход ад Ніцы. На сушы княства мяжуе з Францыяй, дэпартамент Прыморскія Альпы (Alpes-Maritimes).
Плошча краіны складае 1,974 км² (што амаль удвая менш плошчы Цэнтральнага парку ў Нью-Ёрку). Даўжыня берагавой лініі — 4,1 км, працягласць сухапутных межаў — 4,4 км. За апошнія 20 гадоў тэрыторыя краіны павялічылася амаль на 40 га за кошт асушвання марскіх тэрыторый.
Самая высокая кропка Манака (163 м над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым схіле гары Монт Ажэль, вяршыня якой (1109 м) знаходзіцца на тэрыторыі Францыі.
У Манака няма карысных выкапняў.