Геаграфія Малдовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малдова знаходзіцца ва Усходняй Еўропе і не мае прамога выхаду да мора, што даволі тыпова для еўрапейскіх дзяржаў такіх памераў. Пры гэтым краіна геаграфічна належыць да прычарнаморскага рэгіёну. Рэкі Днестр (непасрэдна) і Прут (праз Дунай) звязваюць краіну з Чорным морам. У Малдовы ёсць невялічкі выхад непасрэдна да Дунаю (працягласць берагавой лініі — 600 м).
Малдова займае большую частку міжрэчча Днястра і Прута а таксама вузкую паласу левабярэжжа Днястра ў яго сярэднім і ніжнім цячэнні. На захадзе мяжуе з Румыніяй, усе 450 км мяжы праходзяць па рацэ Прут. На ўсход ад Малдовы ляжыць Украіна. Даволі значны паўночны адрэзак 940-кіламетровай мяжы з ёй прыходзіцца на Днестр. Тэрыторыя Малдовы на ўсход ад Днястра — непрызнанае Прыднястроўе, якое займае 12,3% ад плошчы краіны.
Малдова ляжыць у другім часавым поясе.