Геаграфія Кітая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітайская Народная Рэспубліка знаходзіцца ва Усходняй Азіі. Плошча тэрыторыі КНР складае 9,6 млн км. Кітай з’яўляецца самай вялікай краінай у Азіі і трэцяй па плошчы краінай у свеце, саступаючы толькі Расіі і Канадзе. Прырода Кітая неверагодна разнастайная. У межах краіны ляжыць найбуйнейшае ў свеце нагор’е — Тыбет, а на мяжы з Непалам уздымаюцца горы-васьмітысячнікі. Кітай валодае багатымі мінеральнымі, агракліматычнымі, воднымі рэсурсамі. Тут цячэ трэцяя ў свеце па даўжыні і шматводнасці рака — Янцзы. Вельмі востра стаіць пытанне аховы прыроды: лясы на ўсходзе Кітая амаль цалкам высечаны, а іх жывёльны свет — знішчаны, рэкі і азёры брудныя, паветрам у гарадах часта немагчыма дыхаць.