From Wikipedia, the free encyclopedia
Гастон Думерг (фр.: Gaston Doumergue; 1 жніўня 1863 — 18 чэрвеня 1937) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Францыі (Трэцяя рэспубліка, 1924—1931).
Гастон Думерг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gaston Doumergue | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Мільеран | ||||||
Пераемнік | Поль Думер | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Жусці Гвітарт-і-Вілардэво | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Мільеран | ||||||
Пераемнік | Поль Думер | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Раймон Пуанкарэ | ||||||
Папярэднік | Луі Барту | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Рыбо | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Рэнэ Вівіяні | ||||||
Папярэднік | Рэнэ Вівіяні | ||||||
Пераемнік | Тэафіль Дэлькасэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Рыбо | ||||||
Пераемнік | Стэфан Пішон | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Альбер Лебрэн | ||||||
Папярэднік | Эдуар Даладзье | ||||||
Пераемнік | П'ер Эцьен Фландэн | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Эміль Комб | ||||||
Папярэднік | Альберт Дэкрэ | ||||||
Пераемнік | Эцьен Клемантэль | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Рэнэ Вівіяні Астрыд Брыян |
||||||
Папярэднік | Морыс Рэно | ||||||
Пераемнік | Андрэ Мажыно | ||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1863[1][2][…] |
||||||
Смерць |
18 чэрвеня 1937[1][4][…] (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Маці | Françoise Pattus[d] | ||||||
Жонка | Jeanne Doumergue[d] | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачынаў як радыкал, у пазнейшыя гады — кансерватар без пэўнай партыі. Першы міністэрскі партфель (міністра калоній) атрымаў у 1902 годзе. У снежні 1913 — чэрвені 1914 — прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў; затым зноў узначальваў МЗС у першыя месяцы 1-й сусветнай вайны. У 1914—1917 гадах зноў міністр калоній; у пачатку лютага (паводле н. ст.) 1917 года ўзначаліў французскую дэлегацыю на Петраградскай канферэнцыі саюзных дзяржаў.
У 1923—1924 гадах старшыня Сената.
Выбраны прэзідэнтам рэспублікі пасля адстаўкі А. Мільерана і займаў пасаду адзін поўны сямігадовы тэрмін.
На другі тэрмін не балатаваўся, але застаўся ў палітыцы і пасля зыходу з Елісейскага палаца яшчэ раз быў прэм'ер-міністрам (люты—лістапад 1934, узначальваў кансерватыўны «ўрад нацыянальнага адзінства»). Гэты кароткі перыяд быў нестабільны, характарызаваўся ростам фашысцкіх настрояў ва Францыі і фарміраваннем левага антыфашысцкага фронту; у кастрычніка 1934 года харвацкімі нацыяналістамі (усташамі) у Марселі быў забіты міністр замежных спраў ва ўрадзе Думерга, Луі Барту.
Пасля адстаўкі свайго кабінета Думерг сышоў на спакой і памёр у сваім родным горадзе Эг-Віў (поўдзень Францыі, дэпартамент Гар).
Думерг быў адзіным прэзідэнтам Францыі — пратэстантам і адзіным кіраўніком французскай дзяржавы з часоў Хлодвіга, якія не належаў да рымска-каталіцкай царквы (не лічачы Генрыха IV, які перайшоў у каталіцызм).
Думерг быў масонам і належаў да масонскай ложы «Рэха» Вялікага Усходу Францыі.
Акрамя таго, Гастон Думерг стаў адным з двух прэзідэнтаў (другім быў Нікаля Сарказі), якія ўступілі ў шлюб на пасадзе. 1 чэрвеня 1931 года 68-гадовы прэзідэнт Францыі, раней халасты, ажаніўся з Жанай-Мары Гасаль (1879—1963). Як і ў выпадку з Сарказі, шлюб быў заключаны мэрам VIII акругі, які адмыслова наведаў Елісейскі палац.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.