былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаро́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарохаўка.
Гарохаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарохаўка |
Дата ўтварэння | 20 снежня 1982 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 822 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Утвораны 20 снежня 1982 года ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 33 населеных пунктаў (вёскі Аколіца, Астравы, Гародчына, Гарохаўка, Двор Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Кліны, Красновічы, Круглоніва, Лагадаўка, Ленінцы, Лужанец, Макараўка, Мартынаўка, Масты, Мачулкі, Палошкава, Пасека, Пятровічы, Рагаселле, Рымаўцы, Спорнае, Сулева, Фартуны, Харошыя, Ясёны і пасёлкі Дзеўчын, Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і Трусаўшчына), якія раней уваходзілі ў склад Гарбацэвіцкага сельсавета[1]. 15 снежня 1987 года скасавана вёска Сулева[2]. 23 снежня 2011 года скасаваныя населеныя пункты Дзеўчын і Кліны[3]. 20 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя размеркавана паміж Глушанскім сельсаветам (20 населеных пунктаў: пасёлкі Красны Агарод, Ляды, Красная Зара, вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны) і Гарбацэвіцкім (10 населеных пунктаў: вёскі Аколіца, Астравы, Гарохаўка, Лагадаўка, Макараўка, Мартынаўка, Мачулкі, Пятровічы, Рагаселле, Спорнае) сельсаветамі[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 822 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 6,0 % — рускія[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.