Гардыян I
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гардыян.
Марк Антоній Гардыян Семпраніян Раман Афрыкан (лац.: Marcus Antonius Gordianus Sempronianus Romanus Africanus), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Гардыян I — рымскі імператар у 238 годзе.
Хуткія факты Марк Антоній Гардыян Семпраніян Раман Афрыкан, рымскі імператар ...
Марк Антоній Гардыян Семпраніян Раман Афрыкан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Marcus Antonius Gordianus Sempronianus Romanus Africanus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
159 |
||||||
Смерць |
238 |
||||||
Бацька | Maecius Marullus[d] | ||||||
Маці | Ulpia Gordiana[d] | ||||||
Жонка | Fabia Orestilla[d] | ||||||
Дзеці | Гардыян II[1] і Maecia Faustina[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Прадстаўнік малаазіяцкай правінцыйнай ці рымскай шляхты. У кіраванне Геліягабала Гардыян быў консулам-суфектам, у 237—238 гадах займаў пасаду праконсула Афрыкі. У 238 годзе ён стаў прэтэндэнтам на імператарскі трон ад багатых афрыканскіх землеўласнікаў. Гардыян атрымаў падтрымку сената і зрабіў суправіцелем свайго сына, які насіў тое ж імя — Гардыяна II. Апошні паў у Карфагена ў бітве супраць нумідыйскага легіёна, які захаваў вернасць тагачаснаму імператару Максіміну Фракійцу. Пасля гэтага Гардыян I скончыў з сабой[2].