адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гараны.
Гаранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 51 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Гараны |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 937 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 211290 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца часткай прыгараднай зоны Полацка.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сосніцкага і Шацілаўскага сельсаветаў, тады ж у склад сельсавета з Обальскага сельсавета Сіроцінскага раёна перададзены вёскі Астравы і Барысаўка[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Домнікаўскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гаранскага сельсавета 59 населеных пунктаў[3]. 24 верасня 2008 года скасавана вёска Красновічы[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2361 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 9,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1937 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.