![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Map_of_Japanese_Designated_cities%252C_Core_cities_and_Special_cities.svg/langbe-640px-Map_of_Japanese_Designated_cities%252C_Core_cities_and_Special_cities.svg.png&w=640&q=50)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (яп.: 政令指定都市 Сэйрэй сітэй тосі) — японскія гарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Map_of_Japanese_Designated_cities%2C_Core_cities_and_Special_cities.svg/290px-Map_of_Japanese_Designated_cities%2C_Core_cities_and_Special_cities.svg.png)
У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на гарадскія раёны (яп.: 区 ку), органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўню (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).
Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).
Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.