From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Васілеўна Корвін-Крукоўская (Жаклар, фр.: Anna Jaclard; 6(18).10.1843, Масква — 2(14).9.1887) — руская пісьменніца, рэвалюцыянерка.
Ганна Корвін-Крукоўская | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Анна Васильевна Корвин-Круковская |
Род дзейнасці | рэвалюцыянерка, пісьменніца, журналістка, камунар |
Дата нараджэння | 6 (18) кастрычніка 1843[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня (11 кастрычніка) 1887[1] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Васіль Васільевіч Корвін-Крукоўскі[d][3] |
Маці | Лізавета Фёдараўна Корвін-Крукоўская[d] |
Муж | Victor Jaclard[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Сястра С. Кавалеўскай.
Першыя апавяданні надрукавала ў 1864 у часопісе Ф. Дастаеўскага «Эпоха». У 1867-68 у Пецярбургу, зблізілася з членамі рэвалюцыйных арганізацый. 3 1869 жыла ў Германіі, Францыі, выйшла замуж за французскага рэвалюцыянера Ш. В. Жаклара. Член Рускай секцыі I Інтэрнацыянала, перапісвалася з К. Марксам, пераклала на французскую мову ўрыўкі з першага тома «Капітала». Удзельніца Парыжскай камуны, член ЦК Саюза жанчын, прымала ўдзел у рабоце Камітэта пільнасці, была заснавальніцай і карэспандэнтам газеты «La socialiste» («Сацыялістка»). Пасля паражэння Парыжскай камуны жыла ў Швейцарыі, Расіі, займалася літаратурнай дзейнасцю, у 1886-87 яе апавяданні друкаваліся ў часопісе «Северный вестнік».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.