From Wikipedia, the free encyclopedia
Гамер Каэтані — бюст старажытнагрэчаскага паэта Гамера часоў імператарскага Рыма (II ст. н.э.?).
| ||
невядома | ||
Гамер Каэтані. II ст. н.э. | ||
Матэрыял | пентэліконскі мармур | |
---|---|---|
Памеры | 53 × см | |
Парыж, Луўр | ||
(інв. MR 530 і Ma 440) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бюст, створаны меркавана ў II ст. н.э., выяўлены ў 1704 г. у сцяне палаца Каэтані ў Рыме. У 1733 г. набыты Папам Кліментам XII з калекцыі старажытнасцей кардынала Аляксандра Альбані для Капіталійскага музея. Паводле Таленцінскага дагавора ў 1797 г. канфіскаваны і вывезены ў Парыж Напалеонам. Пасля перамоў у 1815 г. саступлены Піем VII французскаму каралю Людовіку XVIII у абмен на партрэт Напалеона працы Кановы. Заўваецца ў Луўры.
Выгляд Гамера, аўтара «Іліяды» і «Адысеі», невядомая. Само існаванне каля VIII ст. да н.э. беднага, старога і сляпога казачніка, якім ён традыцыйна малюецца, верагодна, было толькі плодам калектыўнага ўяўлення.
Бюст Гамера з палаца Каэтані створаны з пентэліконскага мармуру. Нахіл галавы паказвае на тое, што арыгіналам паслужыла статуя Гамера, які сядзіць, створаная ў першай палове II ст. да н.э. пад уплывам пергамскіх тварэнняў, для якіх характэрны барочныя матывы. Стужка , якая ахоплівае лоб, адрознівае яго ад простых людзей, нерухомасць погляду шырока адкрытых і змярцвелых вачэй выяўляе іх слепату; і ў гэтым твары створаны, хоць і рэалістычнымі сродкамі, ідэальны партрэт старога паэта, натхнёнага багамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.