адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Галу́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Галубічы, размешчаны за 19 км ад райцэнтра г. Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Падсвільскім, Абрубскім, Псуеўскім сельсаветамі Глыбоцкага раёна, тэрыторыяй Крулеўшчынскага і Тумілавіцкага сельсаветаў Докшыцкага раёна.
Галубіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галубічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня сельсавета | Супранёнак Пётр Макаравіч |
Юрыдычны адрас сельвыканкама |
211826, Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Галубічы, вул. Савецкая, 19 [1] |
Насельніцтва (2019) | 658 |
Плошча | 164,3 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2156 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Плошча Галубіцкага сельсавета — 16426 га. У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да Галубіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ясевіцкага сельсавета, у адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 20 населеных пунктаў (Алейзберг, Баяры, Вялікія Давыдкі, Гараватка, Гразі, Дабрэзіна, Дубінаўка, Івашова, Крупенскі Мох, Ляпляне, Малыя Давыдкі, Маргі, Міхалі, Перавоз, Перадолы, Праабражэнка, Прапелеўшчына, Пунькі, Філіпоўшчына і Цінаўка)[2][3]. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. У 1965 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Падсвільскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Амбросавічы, Замошша, раз’езд Замошша, Леднікі, Несцеравічы і Шарагі)[4]. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Падсвільскага пассавета пералічана вёска Вялікія Давыдкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 46 населеных пунктаў[6]. 27 верасня 2007 года ліквідавана вёска Ніўе і хутары Атвалаўшчына, Выгаркі, Забалоцце, Чыстае[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 952 чалавекі[8], з іх 96,2 % — беларусы, 1,9 % — палякі, 1,4 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 658 чалавек[10].
На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзіцца:
Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.