Галерэ́я (фр.: galerie, ад італ.: galleria) — выцягнутае ў даўжыню крытае памяшканне ці пераход паміж часткамі будынка ці суседнімі будынкамі. У галерэі звычайна адну з падоўжных сцен замяняюць калоны ці слупы, а часам яшчэ і балюстрада. Паходзіць з італьянскай мовы, дзе азначае царкоўны цвінтар.

Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя.
Галерэя

Галерэі ў выглядзе палацавых зал з адной сцяной у выглядзе суцэльнага шэрагу вялікіх вокнаў з’явіліся напачатку XVI ст. і асабліва распаўсюдзіліся ў стылявую эпоху барока. Процілеглая вокнам глухая, як правіла, сцяна, выкарыстоўвалася для размяшчэння твораў жывапісу і скульптуры, што давала добрае натуральнае асвятленне.

Зручнасць размяшчэння экспазіцый у галерэях прывяла да таго, што галерэямі сталі зваць мастацкія музеі ці іх часткі наогул, без прывязкі да архітэктурных асаблівасцяў.

Сучасная архітэктура працягвае актыўна выкарыстоўваць галерэі.

Галерэяй таксама завуць верхні ярус глядзельнай залы (галёрка), у якой звычайна знаходзяцца самыя танныя месцы, што звязана з першапачатковым значэннем слова.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.