![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/17th_century_galleass.jpg/640px-17th_century_galleass.jpg&w=640&q=50)
Галеас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галеас (ад італ.: Galeazza — вялікая галера), гальес — парусна-вяслярны карабель 16-17 стагоддзя, у еўрапейскім флоце. Прамежкавы тып судна паміж галерай і ветразевым суднам. Даўжыня да 80 метраў, шырыня 9-16 метраў, па 1 раду вёслаў з кожнага борта (па 9-10 весляроў), 3 мачты з косымі ветразямі, 2 палубы (ніжняя для весляроў, верхняя для салдат і гармат). Узбраенне да 70 гармат рознага калібру, надводны таран. Каманда 800—1200 чалавек. Упершыню выкарастаны венецыянцамі ў баі з туркамі пры Лепанта (1571).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/17th_century_galleass.jpg/640px-17th_century_galleass.jpg)